Мая Гародня
Вход Зарегистрироваться Hовое Kомментарии Oтзывы О сайте
OLDGRODNO.BY - г. Гродно в фотографиях и открытках До 1880 года Малюнкі Напалеона Орды
Расширенный поиск
Слайд-шоу

До 1880 года

1. Малюнкі... 2. "Собачья... 3. Бернардинск... 4. Вид на... 5. Вид на... 6. Восстание.... 7. Генеалогиче... ... 35. Строительст...

Последние изображения

Кинотеатр Гродно, судя по афишам, конец 60-х годов

Кинотеатр Гродно, судя по афишам, конец 60-х годов

Дата: 16.05.2025 Просмотров: 1292

Открытие памятника «Скульптура воина в почетном карауле» на военном кладбище Гродно. 1979 год

Открытие памятника «Скульптура воина в почетном карауле» на военном кладбище Гродно. 1979 год

Дата: 08.05.2025 Просмотров: 11538

Открытие памятника «Скульптура воина в почетном карауле» на военном кладбище Гродно. 1979 год

Открытие памятника «Скульптура воина в почетном карауле» на военном кладбище Гродно. 1979 год

Дата: 08.05.2025 Просмотров: 8138

Открытие памятника «Скульптура воина в почетном карауле» на военном кладбище Гродно. 1979 год

Открытие памятника «Скульптура воина в почетном карауле» на военном кладбище Гродно. 1979 год

Дата: 08.05.2025 Просмотров: 8331

Вид с Занеманского Форштадта. 1899 год

Вид с Занеманского Форштадта. 1899 год

Дата: 17.03.2025 Просмотров: 19047

Офицер на балконе Дома Офицеров

Офицер на балконе Дома Офицеров

Дата: 17.03.2025 Просмотров: 17507

Ул. Горновых. 1917 год

Ул. Горновых. 1917 год

Дата: 17.03.2025 Просмотров: 18540

Пожарная каланча. 70-е годы

Пожарная каланча. 70-е годы

Дата: 17.03.2025 Просмотров: 19224

Угол улицы Кирова и Советской площади. 70-е годы

Угол улицы Кирова и Советской площади. 70-е годы

Дата: 17.03.2025 Просмотров: 19136

Ул. Советская, 8

Ул. Советская, 8

Дата: 16.03.2025 Просмотров: 17078

Малюнкі Напалеона Орды

Усяго сёння вядома каля 1150 малюнкаў і акварэляў Напалеона Орды. З іх больш 1000 знаходзяцца ў Кракаве і Варшаве. Даволі значная колькасць таксама ў Вільні. У Беларусі захоўваюцца адно каляровыя літаграфіі з альбомаў, якія Орда за прыватныя грошы друкаваў у 1873-1883 гадах.
Аб побытах Орды ў Горадні сёння амаль нічога невядома. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ён жыў у нашым горадзе ў 1863-64 гг. Дакладна вядома, што з 15 мая 1866 па красавік 1867 г. Орда знаходзіўся ў гродзенскай турме, куды яго засадзілі расійскія ўлады па падазрэнню ва ўдзеле ў паўстанні 1863 года. Адзін з малюнкаў Орды сапраўды зроблены з двара гродзенскага астрога. Але хутчэй за ўсё асноўную масу гарадзенскіх малюнкаў Орда стварыў ужо пад канец 1860-х ці нават у пачатку 1870-х гг. Гэта бачна таксама і па малюнках мастака, напрыклад, гарадзенскі чыгуначны вакзал быў дабудаваны ў 1867 годзе, таму раней намаляваць яго Орда не мог.
Вялікая каштоўнасць гарадзенскіх малюнкаў Напалеона Орды ў тым, што гэтыя выявы зроблены яшчэ перад тым, як горад масава пачалі фатаграфаваць прафесійныя фатографы. Сёння вядома літаральна некалькі фотаздымкаў Горадні 1860-х гг., ды і ўвогуле, фотаздымкаў горада, зробленых да пажара 1885 года, не так і шмат. Таму і цікавыя нам не толькі выявы манументальных помнікаў дойлідства, такіх як гарадзенскія касцёлы (хаця, напрыклад, гарадзенскі дамініканскі касцёл быў разбураны па загаду расійскіх уладаў літаральна праз пару год пасля таго, як яго намаляваў Орда), але і малюнкі шэраговай забудовы горада, паколькі яе характар цалкам змяніўся пасля пажара 1885 года. На змену драўляным фахверкавым будынкам тады прыйшлі цагляныя дамы, якія мы маем магчымасць бачыць сёння.
Варта звярнуць увагу і на тое, што Орда часта маляваў архітэктурныя помнікі, якія, магчыма, мелі дачыненне і да яго ўласнай біяграфіі. Напрыклад выявы вулачак з драўлянай забудовай на абодвух берагах Нёмана і дамоў маёнткавага тыпу, месцазнаходжанне якіх сёння цяжка лакалізаваць. Гэтыя будынкі маглі быць месцам пражывання сяброў мастака, у якіх ён жыў пад час візітаў у наш горад. У так званым доме Ромера на цяперашняй Савецкай вуліцы арганізоўвалі свае сустрэчы паўстанцы 1863 года, і маляваў гэты дом Орда, удзельнік паўстанняў 1830-31-га і 1863-га гг., калі ў гэтым доме, так бы мовіць, яшчэ не заціхлі крокі Кастуся Каліноўскага.
Нягледзячы на велізарную каштоўнасць для вывучэння архітэктурнай спадчыны Горадні малюнкі Орды робяць уражанне не заўсёды дакладных. Бачна, што завяршаў свае эскізы мастак ужо не з натуры, а хутчэй па памяці, таму далёка не заўсёды захоўваецца маштаб будынкаў, некаторыя іх архітэктурныя дэталі. Напрыклад, занадта маленькіх памераў атрымаўся ў Орды бернардынскі касцёл, малюнак фасада палаца Сапегаў (так званай “баторыеўкі”) на рагу Карла Маркса таксама не зусім адпавядае рэчаіснасці. Па гэтай прычыне самыя дакладныя – гэта ўсёж такі не каляровыя, а графічныя, эскізнага характару, працы мастака.
Тым не менш, малюнкі Напалеона Орды – невычэрпная крыніца ведаў аб нашым горадзе, іх трэба як мага шырэй прапагандаваць сярод гарадзенцаў (рабіць бігборды, каляровыя шыльды крамаў, аздабляць імі кавярні і г.д.), каб жыхары роднага горада любілі яго больш і больш ведалі яго багатую гісторыю.
За падборку матэрыялу дзякуем http://harodnia.com/

Дата: 12.01.2014
Содержит: 40 элементов
Агульная панарама Гародні
 
 

Агульная панарама Гародні

Злева – замкавы комплекс, па сярэдзіне – базіліянскі жаночы манастыр і Сафійскі сабор (былая Фара Вітаўта), справа – фарны (паезуіцкі) і бернардзінскі касцёлы. Паміж апошнім і берагам Нёмана – даўні палац Агінскіх-Сапегаў (цяпер піўзавод).

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 67233
Аўгустовак
 
 

Аўгустовак

Загарадная каралеўская рэзідэнцыя. Назва сядзібы паходзіць ад аднаго з імёнаў караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, узведзеная ў 70-х гадах XVIII ст. Мяркуецца, што аўтарам праекта палаца быў Джузэпе Сака.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 29086
Будынак Медычнай акадэміі
 
 

Будынак Медычнай акадэміі

XVIII ст. У XIX ст. палац Чацвярцінскіх (цяпер ваенная камендатура на вуліцы Ажэшка). Акварэль выканана 28 ліпеня. Год не адзначаны.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 25823
Даліна Гараднічанкі
 
 

Даліна Гараднічанкі

Яр, якім цячэ Гараднічанка. У левым верхнім рагу – будынак сінагогі. Акварэль выканана 13 жніўня. Год не адзначаны.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 26558
Даўні Рынак (Парадная плошча ў XIX ст.)
 
 

Даўні Рынак (Парадная плошча ў XIX ст.)

Злева – гандлёвыя рады, узведзеныя на месцы даўняй ратушы, камяніца Тызенгаўза і вуліца Замкавая, справа – Сафійскі сабор (былая Фара Вітаўта) і забудова паўночнай часткі плошчы.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 35603
Двор дома Макавельскіх
 
 

Двор дома Макавельскіх

Вуліца Скаліманаўская (цяпер Гараднічанская).

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 30418
Дзядзінец былога кляштара езуітаў
 
 

Дзядзінец былога кляштара езуітаў

Дзядзінец былога кляштара езуітаў (у XIX ст. турма), паўночны фасад касцёла Святога Францішка Ксаверыя. Касцёл узведезны ў 1678-1700 гг. на сродкі Самуэля і Канстанцыі Лазовых.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 34350
Дзядзінец былога кляштара езуітаў
 
 

Дзядзінец былога кляштара езуітаў

Дзядзінец былога кляштара езуітаў (у XIX ст. турма), на другім плане – барочны фасад касцёла дамініканскага кляштара XVIII ст.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 21739
Дом Баркоўскага
 
 

Дом Баркоўскага

(1803-1871, магчыма генерал-маёра расійскай арміі), жыллё вайсковага начальніка Левандоўскага. Гародня. 23 мая 1867 г.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 22945
Драўляная забудова гарадскіх прадмесцяў на беразе Нёмана
 
 

Драўляная забудова гарадскіх прадмесцяў на беразе Нёмана

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 19313
Драўляная забудова гарадскіх прадмесцяў на беразе Нёмана
 
 

Драўляная забудова гарадскіх прадмесцяў на беразе Нёмана

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 17687
Драўляная забудова цэнтральнай часткі горада
 
 

Драўляная забудова цэнтральнай часткі горада

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 16168
Драўляная забудова цэнтральнай часткі горада
 
 

Драўляная забудова цэнтральнай часткі горада

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 15854
Забудова вуліцы Дамініканскай
 
 

Забудова вуліцы Дамініканскай

даўняй Віленскай, у XIX ст. таксама называлася Саборнай, цяпер Савецкая Даўняй вуліца называлася Віленскай, у XIX ст. таксама Саборнай, цяпер Савецкая. На першым плане злева – гатэль Ромера, справа – даўні шпіталь св. Духа.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 16789
Забудова занёманскага прадмесця
 
 

Забудова занёманскага прадмесця

На другім плане – чыгуначны мост і палац Мураўскага (былы будынак тонкасуконнага камбіната).

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 17735
Каложская царква
 
 

Каложская царква

Помнік гарадзенскай архітэктурнай школы XII ст. Мяркуемы будаўнік – Пётр Міланег. Частка фасада была разбурана ў 1853 г. па прычыне апоўзня.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 17285
Каложская царква
 
 

Каложская царква

Помнік гарадзенскай архітэктурнай школы XII ст. Мяркуемы будаўнік – Пётр Міланег. Частка фасада была разбурана ў 1853 г. па прычыне апоўзня.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 16969
Каложская царква
 
 

Каложская царква

Помнік гарадзенскай архітэктурнай школы XII ст. Мяркуемы будаўнік – Пётр Міланег. Частка фасада была разбурана ў 1853 г. па прычыне апоўзня.

Дата: 31.12.1979
Просмотров: 21249
Комплексы бернардзінскага мужчынскага і жаночага кляштараў
 
 

Комплексы бернардзінскага мужчынскага і жаночага кляштараў

На першым плане – касцёл бернардынак. Перададзены ў 1854 г. Барысаглебскаму праваслаўнаму манастыру. Цяпер на месцы апошняга – будынак абласнога драматычнага тэатра.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 16196
Напалеон Орда
 
 

Напалеон Орда

1807-1883 – выдатны кампазітар, мастак, педагог і пісьменнік, паходзіў з Палесся.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 14832
Неман
 
 

Неман

Каложская царква XII ст. Стары замак. Вайсковы шпіталь (былы Новы замак). Малюнак зроблены з месца, дзе цяпер знаходзіцца новы мост.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 18332
Неман
 
 

Неман

Каложская царква XII ст. Стары замак. Вайсковы шпіталь (былы Новы замак). Малюнак выкананы 6 чэрвеня 1866 г. з месца, дзе цяпер знаходзіцца стары мост.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 16461
Неман
 
 

Неман

Нёман і выгляд Каложскай царквы з боку апсіды.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 15316
Неман
 
 

Неман

Забудова занёманскага прадмесця і касцёл францішканскага кляштара XVIII ст. (злева), Каложа (справа).

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 15147
Новы замак
 
 

Новы замак

Справа, на занёмаснскім прадмесці – будынак сінагогі, узведзенай у XVIII ст.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 17332
Новы замак
 
 

Новы замак

Справа, на занёмаснскім прадмесці – будынак сінагогі, узведзенай у XVIII ст.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 8311
Пабернардзінскі касцел
 
 

Пабернардзінскі касцел

Касцёл Адшукання Святога Крыжа пабернардзінскага мужчынскага кляштара. Пабудаваны ў 1602-1618 гг. У 1738 г. была ўзведзена званіца, дабудаваная ў 1788 г. мясцовым архітэктарам Ф. Міхалкевічам.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 6746
Палац віцэ-адміністратара
 
 

Палац віцэ-адміністратара

Узведзены ў 1793 г. Класіцызм. У XIX ст. належаў Міхалу Валіцкаму, а з 1842 г. - праваслаўнаму духавенству.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 8964
Рынак
 
 

Рынак

Забудова ўсходняга боку даўняга Рынка. Злева - паезуіцкі касцёл Францішка Ксаверыя з аптэкай, справа – былы палац Сапегаў.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 7486
Рэгулярная драўляная забудова Занёманскага фарштадта
 
 

Рэгулярная драўляная забудова Занёманскага фарштадта

Рэгулярная драўляная забудова Занёманскага фарштадта Гародні другой паловы XIX ст. На другім плане – чыгуначны мост і вежа касцёла бернардзінцаў.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 8034
Старадаўняя нёманская пераправа
 
 

Старадаўняя нёманская пераправа

Старадаўняя нёманская пераправа, якія функцыянавала ў XV-XVII стст. Была працягам даўняй вуліцы Маставой (Вялікай). Ішла паміж узвышшам, на якім стаяў знішчаны ў XX ст. комплекс бернардынак, і ўзгоркам, на якім ў XVIII ст. быў збудаваны Новы замак.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 10638
Стары замак
 
 

Стары замак

Стары замак з боку сутокі Нёмана і Гараднічанкі. Акварэль выканана 1 ліпеня. Год не адзначаны.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 11696
Сядзіба Панямунь
 
 

Сядзіба Панямунь

Рэзідэнцыя караля Станіслава Аўгуста, узведзена ў 70-я гады XVIII ст. Архітэктар Ю. Аляхновіч. У XIX ст. належала Ляхніцкім.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 14018
Сядзіба Станіславова
 
 

Сядзіба Станіславова

XVIII ст. У XIX ст. належала Любэцкім. Акварэль выканана 28 ліпеня. Год не адзначаны.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 39056
Уезд у горад
 
 

Уезд у горад

Акварэль выканана 4 жніўня 1866 г.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 24956
Царква манастыра базыліянак
 
 

Царква манастыра базыліянак

Царква манастыра базыліянак. Комплекс збудаваны ў 1720-1751 гг. Царква ўзведзена Юзафам Фантанай III у 1726 г.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 33322
Царква манастыра базыліянак
 
 

Царква манастыра базыліянак

Царква манастыра базыліянак, узведзена Юзафам Фантанай III у 1726 г. Злева - ад будынка царквы – вежа Сафійскага сабора (даўняя Фара Вітаўта), справа – фасад касцёла паезуіцкага кляштара).

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 40552
Чыгуначны вакзал
 
 

Чыгуначны вакзал

Акварэль выканана 15 чэрвеня 1867 г.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 32824
Чыгуначны мост на Нёмане
 
 

Чыгуначны мост на Нёмане

Чыгуначны мост на Нёмане Варшаўска-Пецярбургскай чыгункі быў пабудаваны пад кірункам французскага інжынера Каліньёна (Collignona). На першым плане – паромны мост, які функцыянаваў яшчэ ў XVIII ст.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 41726
Швейцарская даліна
 
 

Швейцарская даліна

Швейцарская даліна і дваравы (усходні) фасад палаца Тызенгаўза XVIII ст. Пабудаваны ў 60-70-х гадах XVIII ст. Ю. Мёзарам і Дж. Сака. Збураны падчас першай сусветнай вайны.

Дата: 12.01.2014
Просмотров: 93530
Страница: 1
Powered by Gallery v2.3