Дом купцоў Франкаў, магазін Жураўскага. Год пабудовы - 1900. Эклектыка. Першапачаткова належаў гродзенскаму друкару Давыду Мейлаховічу. Пажар зруйнаваў Мейлаховіча і прымусіў у канцы 90-х прадаць маёмасць купцам Франкам, якія ў хуткім часе пабудавалі тут люксусовы дом з усімі выгодамі і знакамітым магазінам Жураўскага. На 1937 г. тут працаваў Іпатэчны гаспадарчы банк (Hipoteczny Bank Spółdzielczy).
Добавить комментарий